Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь — другая па часе галіновая дзяржаўная акадэмія навук на тэрыторыі Беларусі.
Перадумовы ўзнікнення. Стварэнне У 1961 г. была расфарміравана Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССРПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 06.06.1961 N 349 «Об упразднении Академии сельскохозяйственных наук БССР», яе інстытуты былі падпарадкаваныя наўпрост Міністэрству сельскай гаспадаркі, а ў Аддзяленні біялагічных навук і Аддзяленні тэхнічных навук АН БССР былі створаны дадатковыя вакансіі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР.
З мэтай прадухілення негатыўных тэндэнцый у развіцці кадравага патэнцыялу беларускай аграрнай навукі 7 сакавіка 1962 Аддзяленне біялагічных навук АН БССР было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскагаспадарчых навук. Апошняе не мела ў сваім складзе навукова-даследчых устаноў, а з’яўлялася каардынацыйным цэнтрам аграрнай навукі ў Акадэміі і рэспубліцы, аб’яднаннем буйнейшых вучоных-аграрыяў рэпублікі. Па падобным прынцыпе ў далейшым у 1990-я арганізоўваліcя акадэміі — грамадскія аб’яднанні вучоных, у прыватнасці, Беларуская інжынерная акадэмія. Аддзяленне было расфарміравана ў 1963 г.
У 1972 годзе было арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ, куды і ўвайшлі аграрныя навукова-даследчыя ўстановы на тэрыторыі БССР. Было расфарміравана ў 1986, адноўлена ў 1988 як Заходняе рэгіянальнае аддзяленне. Расфарміравана Пастановай Савета Міністраў БССР № 330 ад 29 жніўня 1991 г.Постановление № 330 Совета Министров БССР от 29 августа 1991 г. «Об упразднении Западного регионального отделения ВАСХНИЛ»
Пастановай Савета Міністраў БССР № 209 ад 29 траўня 1991 г. было створана Беларускае аддзяленне УАСГНІЛ.Постановление № 209 Совета Министров БССР от 29 мая 1991 г. «О создании Белорусского отделения ВАСХНИЛ»
З абвяшчэннем незалежнасці Беларусі ўзнікла неабходнасць прывядзення навукова-тэхнічнай сістэмы ў адпаведнасць з патрэбамі і магчымасцямі беларускай дзяржавы. Рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 1992 г. № 9 на базе Беларускага аддзялення УАСГНІЛ была заснавана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь.№ 9 Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 1992 г. «Об учреждении Академии аграрных наук Республики Беларусь» Як адзначалася ў пастанове, яе стварэнне звязвалася з неабходнасцю далейшага ўдасканалення навуковага забеспячэння аграпрамысловага комплексу краіны, развіцця фундаментальных і прыкладных даследаванняў, паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўчых галінах прамысловасці. Сапраўдныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты УАСГНІЛ былі зацверджаны сапраўднымі членамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Яе першымі акадэмікамі сталі П. І. Альсмік, І. С. Нагорскі, С. І. Назараў, М. М. Севярнёў, С. Г. Скарапанаў, членамі-карэспандэнтамі — В. С. Антанюк, У. П. Карлоўскі, В. Ф. Самерсаў, У. П. Самсонаў, С. Г. Шарэцкі.
За акадэміяй быў замацаваны статус вышэйшага рэспубліканскага цэнтра па развіццю аграрнай навукі, а таксама ўскладзена поўная адказнасць за навуковае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу рэспублікі. Асноўнымі задачамі дзейнасці былі вызначаны: правядзенне фундаментальных і прыкладных даследаванняў распрацоўка асноўных напрамкаў навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі і аграпрамысловага комплексу распрацоўка навукова-тэхнічных праграм арганізацыя падрыхтоўкі кадраў для патрэб сельскагаспадарчай галіны садзейнічанне эфектыўнаму выкарыстанню дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасці.
На акадэмію ўскладаліся функцыі каардынацыі і навукова-метадычнага кіраўніцтва даследаваннямі па праблемах развіцця аграпрамысловага комплексу, якія ажыццяўляюцца навуковымі ўстановамі рознай ведамаснай прыналежнасці. Постановление Совета Министров РБ № 9 от 09.01.1992. Об учреждении Академии аграрных наук Республики Беларусь
Узначальвалася акадэмія прэзідэнтам, які займаў адначасова пасаду намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Кіраўніцтва Акадэміі Прэзідэнт Першым і адзіным Прэзідэнтам Акадэміі быў акадэмік Віталь Сцяпанавіч Антанюк.
Віцэ-прэзідэнты Міхаіл Максімавіч Севярнёў — 1992—1995 Станіслаў Іванавіч Грыб — 1995—1997 Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў — 1997—2002 Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў — 1997—1999 Генадзь Іосіфавіч Гануш — 1999—2002
Галоўныя вучоныя сакратары член-карэспандэнт ААН РБ Уладзімір Аляксеевіч Шчарбакоў — 1992—1997 член-карэспандэнт ААН РБ Міраслаў Віктаравіч ЯкубоўскіЯкубовский Мирослав Викторович (1938—2021 гг.). Экология и животный мир. 2021;(1):63-64. — 1997—2002
Аддзяленні навук Першапачаткова Акадэмія мела тры Аддзяленні: Аддзяленне земляробства і раслінаводства — акадэмік-сакратар Вілор Фрыдманавіч Самерсаў Аддзяленне механізацыі, энергетыкі і эканомікі — акадэмік-сакратар Ігар Станіслававіч Нагорскі Аддзяленне жывёлагадоўлі і ветэрынарыі — акадэмік-сакратар Мікалай Андрэевіч Кавалёў
У 1997 г. адбылася рэарганізацыя Акадэміі: Аддзяленне земляробства і раслінаводства — акадэмік-сакратар Станіслаў Іванавіч Грыб Аддзяленне механізацыі і энергетыкі — акадэмік-сакратар Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч Аддзяленне эканомікі — акадэмік-сакратар Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў Аддзяленне жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны — акадэмік-сакратар Іван Паўлавіч Шэйко
Кадравы патэнцыял Па стане на 1 студзеня 2002 года Акадэмія аграрных навук аб’ядноўвала 16 навукова-даследчых інстытутаў, 6 спецыялізаваных і занальных вопытных станцый, 10 эксперыментальных гаспадарак, 4 канструктарска-тэхналагічных і эксперыментальных прадпрыемствы, цэнтральную бібліятэку. На 1 студзеня 2002 г. у навуковых арганізацыях акадэміі працавала 4074 чалавекі, у ліку якіх 1719 нанавукоўцаў, 81 доктар і 468 кандыдатаў навук, 17 акадэмікаў, 23 члены-карэспандэнты і 20 замежных членаў.Об основных результатах деятельности научно-исследовательских учреждений Академии аграрных наук за 2001 г. и десятилетний период ее функционирования
Расфарміраванне. Далейшы лёс Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года № 7 Акадэмія аграрных наук была уключана ў склад НАН Беларусі ў якасці Адзялення аграрных навук. 5 мая 2002 адбылася ліквідацыя Акадэміі як юрыдычнай асобы.
Ацэнкі дзейнасці Пастановай Прэзідыума Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2002 годаПостановление «Об основных результатах деятельности научно-исследовательских учреждений Академии аграрных наук за 2001 г. и за десятилетний период (1992—2001 гг.)» прызнана, што за дзесяцігадовы перыяд навуковадаследчымі ўстановамі Акадэміі аграрных навук створана 1862 віды навуковай прадукцыі, сярод якіх 373 сарты і гібрыды сельскагаспадарчых культур, 324 тэхналогіі, 10 новых відаў угнаенняў; 10 сродкаў аховы раслін і меліярантаў; 4 пароды, 47 рэцэптаў камбікармоў і біядабавак, 74 дыягнастычных і лячэбных прэпараты; 273 найменні машын і абсталявання, 25 відаў новых матэрыялаў; 132 прадукты харчавання; 217 метадаў і методык, інструкцый, рэкамендацый і настаўленняў. Па скончаным навуковым распрацоўкам атрымана 247 патэнтаў і 378 аўтарскіх сведчанняў. У кантэксце пераўтварэнняў аграрнага сектара навуковымі арганізацыямі акадэміі дадзены канкрэтныя прапановы, якія забяспечваюць рэалізацыю механізма ўдасканалення аграпрамысловага комплексу на базе павышэння эфектыўнасці функцыянавання навукова-тэхнічнай і інавацыйнай падсістэм аграпрамысловага комплексу.
Літаратура История аграрной науки Беларуси (XIX — начало XXI в.). В 2 ч. Ч. 2 / В. Г. Гусаков [и др.]; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2017. — 508 с. ISBN 978-985-08-2109-6.
Спасылкі Старонка Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь на сайце Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча (2000) Раздзел Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь на сайце Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча (2001) Гл. таксама Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР Аддзяленне аграрных навук НАН Беларусі
Катэгорыя:Дзяржаўныя акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Аграномія ў Беларусі Катэгорыя:Сельская гаспадарка