Кураслеп лясны (Anemone sylvestris) — расліна роду сямейства .

Назвы

Кураслеп лясны, дуброўкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, кураслеп, курыная слепатаЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., заячы мак белы.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна.

Сцябло 5-15 см вышынёй, уверсе амаль белалямцавае, з 2-6 прыкаранёвымі лістамі.

Кветканоснае сцябло з мутоўкай з трох чарашковых лісцеў, апушаныя з абодвух бакоў, рассечаныя на тры сегменты.

Карэнішча кароткае вертыкальнае.

Прыкаранёвае лісце ў ліку двух-шасці, доўгачарашковае, з трыма-пяццю ромбічнымі трохраздзельнымі сегментамі.

Кветканосы адзінкавыя, доўгія.

Кветкі белыя, 3,5-7 см у дыяметры. Цвіце ў маі — чэрвені. Лісточкі калякветніка чыста белыя, у ліку пяці, звонку апушаныя.

Формула кветкі: ..

Плады шматлікія, з густым пухам.

Таксанамія

Экалогія Расце на схілах узгоркаў і яраў, на сухіх месцах. Сустракаецца рэдка, у Беларусі — па ўсёй тэрыторыі.

250px|thumb|Кураслеп лясны на паштовай марцы Беларусі

Ахова Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (4 катэгорыя аховы).

Літаратура Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Мн.: Дизайн ПРО, 1999. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1983. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 137.

Спасылкі

Катэгорыя:Кураслеп Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе