Ягор Стралкоўскі (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец РЦАР БДУ, некаторы час гуляў у юнацкіх камандах мінскага «Промня», у 2020 годзе пачаў выступаць за дубль «Энергетыка-БДУ». У лютым 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», аднак застаўся ў сталічным клубе на правах арэнды. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай, стаў рэгулярна з’яўляцца на лаўцы запасных, а 22 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Слуцка» (1:0). З верасня стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022, аднак з-за траўмы абаронца не выхадзіў на поле. У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Энергетык-БДУ».

У сакавіку 2023 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», дзе выступаў да канца 2023 года.

Міжнародная кар’ера 29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм у таварыскім матчы з Грузіяй (1:4).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Энергетык-БДУ 9 0 2021 Д1 Энергетык-БДУ 11 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 0 0 2023 Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 6 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў