Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» () — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Агульная характарыстыка Вучэльня кіруецца Кангрэгацыяй легіянераў Хрыста. Яна была кананічна заснавана Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі 15 верасня 1993 года. 11 ліпеня 1998 года Папа Ян Павел II даў дазвол гэтай навучальнай установе называцца Папскай. Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» навучае святароў і семінарыстаў, рэлігійных і свецкіх асоб з усяго свету.
Структура Факультэт тэалогіі Факультэт філасофіі Факультэт біяэтыкі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Рым