Віталь Міхайлавіч Скры́пнік (; нар. ) — вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі, доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Налобіха (Касіхінскі раён, Алтайскі край Расіі). У 1965 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча і працаваў у ім. У 1974—1987 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры. З 1097 года В. М. Скрыпнік у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1996 года ў Інстытуце сучасных ведаў, з 2000 года — у Беларускім камерцыйным універсітэце кіравання.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па тэорыі складаных радыётэхнічных сістэм, распрацоўкі метадаў і спосабаў іх тэхнічнага стану, даўгавечнасці і надзейнасці. Мае патэнты на вынаходствы.

Сярод апублікаванага: Хранение радиотехнических систем в эксплуатационных условиях / В. М. Скрипник, Ю. И. Кричевский, П. А. Романец. — М.: Радио и связь, 1984. — 136 с.: ил.; 20 см. — (Б-ка инженера по надёжности. БИН); Альтернативные испытания малых выборок на надёжность: / В. М. Скрипник, А. Л. Гречин; ред. А. М. Широков. — Минск: Наука и техника, 1986. — 240 с.: ил., табл.; Анализ надежности технических систем по цензурированным выборкам. / В. М. Скрипник, А. Е. Назин. — М.: Радио и связь, 1988. — 184 с. — ISBN 5-256-00003-9; Математические модели надёжности: монография / В. М. Скрипник, И. П. Кавриго . — Минск: ВА РБ, 2012. — 499 с.: ил. — ISBN 978-985-544-039-1

Літаратура

Фомічёв Ю. И. Выпускники МВИРТУ — МВИЗРУ от А до Я: Справочник. — Мн.: ВА РБ, 2007.

Спасылкі

Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Алтайскім краі Катэгорыя:Постаці тэхнікі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ