Навасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Новае Сяло.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Еўлахоўскага (4 населеныя пункты: Канапельчыцы, Катужына, Лісоўшчына і Слабодка) і Плоскаўскага (9 населеных пунктаў: Бяздзелічы, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Сельцы, Сухачэва, Сухачэва (Бук) і Чарнаручча) сельсаветаўРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)..

18 сакавіка 1963 года цэнтр Плоскаўскага сельсавета перанесены ў вёску Новае Сяло, а сельсавет перайменаваны ў НавасельскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. 7 чэрвеня 1966 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Валосаўскага (16 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Дубровіна, Лесіна, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Раздольная, Рафалова, Сельцы, Стуканы, Сухачэва, Сухачэва-Бук, Харлінцы і Чарнаручча) і Плоскаўскага (16 населеных пунктаў: Валькі, Вялікія Барсучыны, Вялікія Козкі, Габрылёва, Дунавік, Ельнік, Калюгі, Клянкі, Латышова, Малыя Барсучыны, Плоскае, Прылессе, Пячонаўка, Сакалянка, Сані і Хмялёўка) сельсаветаўРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1966 годзе