Вячасла́ў Ярасла́віч (?—?) — князь клецкі.

Традыцыйна лічыцца сынам Яраслава Святаполчыча, то-бок братам тураўскага князя Юрыя Яраславіча. Аднак, на думку Аляксандра Назарэнкі, яго бацька Яраслаў Яраполчыч.

Згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1127 годам, калі кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч у кааліцыйным паходзе на Полацкую зямлю накіраваў «Вячьслава ис Турова, Андрѣя из Володимера, Всеволодка из Городна, Вячьслава Ярославича исъ Кльчьска… ити къ Ізяславлю», які яны захапілі і разрабавалі. Згадка Вячаслава Яраславіча сведчыць пра раздзел Тураўскай воласці на асобныя княжацкія ўладанні.

Паводле Лявонція Вайтовіча, Вячаслаў Яраславіч мог атрымаць Клецк у 1123 годзе, калі Ізяслаў Святаполчыч перайшоў у Тураў.

Літаратура

Войтович Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006. Назаренко А. В. Городенское княжество и городенские князья в XII веке // Назаренко А. В. Древняя Русь и славяне (Древнейшие государства Восточной Европы, 2007 год) / Ин-т всеобщей истории. — Москва: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2009. — С. 124—161. Белоруссия в эпоху капитализма: Сборник документов и материалов. Т. 1. — Минск: Издательство АН БССР, 1959.

Катэгорыя:Ізяславічы Тураўскія Катэгорыя:Постаці Клецка