Пётр Скурато́віч ( — красавік 1940) — польскі ваенны дзеяч, генерал брыгады Войска Польскага (1939).
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Філіпкавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1909 годзе скончыў Полацкі кадэцкі корпус. У 1909—1911 гадах вучыўся ў Елісаветградскім кавалерыйскім вучылішчы. З 1917 года служыў у 1-м кавалерыйскім палку генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага, з 1918 года ў Войску Польскім. Камандаваў шэрагам польскіх кавалерыйскіх злучэнняў, Цэнтрам навучання кавалерыстаў у горадзе Грудзёндз. У 1939 годзе быў інтэрніраваны ў СССР і ў красавіку 1940 года загінуў у лагеры для ваеннапалонных.
Літаратура
Спасылкі
Скуратович Петр Янович // Офицеры русской императорской армии
Катэгорыя:Выпускнікі ваенных вучылішчаў Расійскай імперыі Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Кавалерысты Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны