Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — грамадская арганізацыя прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША, заснаваная ў 1949 годзе ў Нью-Ёрку.

На сенняшні дзень Беларуска-амерыканскае задзіночанне з’яўляецца найбуйнейшай і самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША.

Агульная інфармацыя Сябрам агранізацыі могуць быць асобы беларускага паходжання, выхадцы з Беларусі ў яе этнаграфічных межах, ці асобы, звязаныя сваяцтвам альбо дзейнасцю з Беларуссю, без розніцы групавой прыналежнасці, пачынаючы ад 18 гадоў.

Члены БАЗА прымаюць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах арганізацыі, плацяць сяброўскія складкі і атрымліваць газету «Беларус».

Зараз старшыней арганізацыі з’яўляеццца Ганна Сурмач .

Беларуска-амерыканскае задзіночанне ажыццяўляе наступныя функцыі: абараняе традыцыйныя каштоўнасці Беларусі, спрыяе дэмакратычнаму развіццю і абароне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь; інфармуе амерыканскае грамадства і кіраўніцтва ЗША аб гісторыі і культуры беларусаў, а таксама асвятляе стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь; спрыяе захаванню і развіццю беларускай культуры і гісторыі; спрыяе ўнёску беларусаў у амерыканскае грамадства забяспечвае падтрымку сябрам арганізацыі; ажыццяўляе кантроль і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў па беларускіх пытаннях.

Гісторыя арганізацыі Першы падрыхтоўчы сход адбыўся ў чэрвені 1949 года ў Брукліне, а 31 ліпеня ў Манхэтэне ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы адбыўся арганізацыйны сход, на якім было створана Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса і Міхась Тулейка.

У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.

Структура і аддзелы арганізацыі Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае задзіночанне падзяляецца на 2 ўзроўні: штаб-кватэра ў Нью-Ёрку і 7 аддзелаў (у Нью-Джэрсі, Агая, Брукліне, Вашынгтоне, Канектыкуце, Паўднёвай Каліфорніі і Паўднёвай Фларыдзе).

На ўзроўні краіны кіраўніцтва дзейнасцю БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай управе, якая знаходзіцца ў штаб-кватэры. Галоўная управа вызначае палітыку арганізацыі, а таксама ажыццяўляе нагляд за аддзеламі.

Кожны рэгіянальны аддзел выбірае свайго старшыню і сваю мясцовую ўправу, якая звычайна складаецца з заступніка старшыні, сакратара і скарбніка. Там, дзе няма дастатковай колькасці сяброў для заснавання аддзела, можа быць створаны гурток, найменшае структурнае падраздзяленне БАЗА. Старшыня і мясцовая ўправа непасрэдна кіруюць дзейнасцю аддзела ці гуртка.

Старшыні Галоўнай управы Мікола Гарошка (1949—1952) Францішак Кушаль (1952—1954) Міхась Тулейка (1954—1957) Мікола Кунцэвіч (1957—1959) Кастусь Мерляк (1959—1963) Станіслаў Станкевіч (1963—1965) Мікола Гарошка (1965—1967) Уладзімір Курыла (1967—1969) Вячаслаў Станкевіч (1969—1971) Расціслаў Гарошка (1971—1975) Антон Шукелойць (1975—2007) Вячаслаў Станкевіч (2007—2011) Ганна Сурмач (2011—2017) Наталля Федарэнка (з 2017)

Газета «Беларус» Афіцыйным выданнем Беларуска-амерыканскага задзіночання з’яўляецца газета «Беларус». 20 верасня 1950 года ў Нью-Ёрку выйшаў першы нумар газеты

Газета прысвечана справе нацыянальнага адраджэння і адраджэння незалежнасці Беларусі і друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны.

Літаратура Беларуска-амерыканскае задзіночанне // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. — С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.

Спасылкі Афіцыйная старонка Беларуска-Амерыканскае Задіночання (БАЗА) Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Нью-Ёрку Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Каліфорніі Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Фларыдзе Афіцыйная старонка газеты Беларусь

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША Катэгорыя:1949 год у ЗША