Абарона Чарнігава — баявыя сутыкненні ў 2022 годзе паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над абласным цэнтрам на поўначы Украіны — горадам Чарнігавам.

Ход падзей 24 лютага, у першы дзень расійскага ўварвання, украінская армія адбіла атаку Узброеных Сіл РФ на Чарнігаў, яны былі спыненыя за межамі горада. Пагранічнікі ўзарвалі мост цераз Дняпро на мяжы з Беларуссю.

25 лютага афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіў, што Чарнігаў цалкам заблакаваны часткамі Узброеных Сіл РФ. Украінская 1-я танкавая брыгада апынулася акружанай без падтрымкі пяхоты. У выніку кругавую абарону заняла тэрабарона і спехам сабраныя рэзервісты. Гарыць будынак абласнога ўпраўлення Савета бяспекі Украіны (СБУ), у які патрапілі снарады.

26 лютага гарадскі галава Чарнігава Уладзіслаў Атрошчанка заклікаў жыхароў горада рыхтавацца да вулічных баёў. Па інфармацыі агенцтва УНІАН, у жылы дом Чарнігава патрапіў снарад рэактыўнай артылерыі.

З пачатку сакавіка наступленне ў раёне Чарнігава захлынулася. 3 сакавіка расійская авіяцыя здзейсніла атаку на горад, гэта прывяло да ахвяр сярод цывільнага насельніцтваfacebook.com/GeneralStaff.ua. Расійскі бок абсталёўваў пазіцыі ў раёнах населеных пунктаў Мыхайла-Кацюбынскэ, Ляўковічы, Жукоткы, Гарадня Чарнігаўскай вобласціfacebook.com/GeneralStaff.ua.

Чарнігаў знаходзіўся пад абстрэламі, без электрычнасці, вады і цяплаt.me/chernigivskaODA. Паступова на дадзеным напрамку асобныя расійскія падраздзяленні адцягваліся да дзяржаўнай мяжы. 1 красавіка расіяне пакінулі Гараднюsuspilne.media, 2 красавіка ўкраінскія вайскоўцы ўвайшлі ў Мыхайла-Кацюбынскэfacebook.com/kommander.nord. Напачатку красавіка адноўлены кантроль над усёй тэрыторыяй Чарнігаўскай вобласці.

Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Люты 2022 года Катэгорыя:Сакавік 2022 года Катэгорыя:Бітвы Украіны Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:2022 год ва Украіне Катэгорыя:Гісторыя Чарнігава