Старасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Троіца.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 5 снежня 1931 года — Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1958 года ў склад сельсавета з Жукнеўскага сельсавета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці перададзены вёскі Коліна-Лідзіна і ХацьковаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 красавіка 1958 г. Аб пералічэнні населеных пунктаў Коліна-Лідзіна і Хацькава са складу Жукнеўскага сельскага Савета, Талачынскага раёна, Віцебскай вобласці, у склад Старасельскага сельскага Савета, Шклоўскага раёна, Магілёўскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.. 11 сакавіка 1960 года ў склад Александрыйскага сельсавета перададзены вёскі Манькава і Ферма, у склад сельсавета з Уланаўскага сельсавета пералічана вёска КаменкаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 22 лістапада 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уланаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ТройцаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. 7 сакавіка 1975 года ў склад сельсавета з Рыжкавіцкага сельсавета перададзены вёскі Лутна і ТроснаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 сакавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. У сакавіку 1977 года скасавана вёска ШахаваРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., 21 лістапада 1989 года — вёскі Гаршкова і ПанізоўеРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Александрыйскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1179 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: аграгарадок Стараселле, вёскі Баркі 1, Баркі 2, Вялікае Уланава, Вялікая Лотва, Гаваракі, Гарадок, Гвалтоўнік, Дуброва, Дымава, Забор’е, Калінаўка, Каменка, Клін, Лідзіна, Лутна, Малая Лотва, Малое Уланава, Мацава, Новае Брашчына, Папоўка, Пясчанка, Сісенева, Смальянцы, Старое Брашчына, Троіца, Тросна, Трылесіна, Хацькова, Чырчына і Шчацінка.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шклоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Копыскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе