Малы́ Перако́п — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вялікі Перакоп (басейн Віліі).

Даўжыня 13 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Выток знаходзіцца за 2,5 км на ўсход ад вёскі Канстанцінава ў складзе меліярацыйнай сістэмы «Канстанцінава», цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Вялікі Перакоп за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шэметава. На ўсім працягу каналізаваная. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі Ручай Малы Перакоп // Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі» Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Минской области Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы