Эрыка Марыя Траш Энгельстад () (, — ) — нарвежскі археолаг, прафесар Інстытута археалогіі і сацыяльнай антрапалогіі (цяпер — Інстытут археалогіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і тэалогіі Універсітэта Тромсё).

Біяграфія Атрымала навуковую ступень доктара антрапалогіі (PhD) ва Універсітэце Вісконсін—Мадысан. З 1981 года працавала ва Універсітэце Тромсё, спачатку ў музеі Тромсё, а з 1991 года на факультэце сацыяльных навук. Запрашалася з лекцыямі ва ўніверсітэты Кембрыджа, Берклі і Упсалы. У 2006 годзе атрымала статут ганаровага прафесара Упсальскага, а ў 2012 годзе — Гётэбаргскага ўніверсітэтаў.

Навуковыя інтарэсы Асноўнай вобласцю даследаванняў была археалогія каменнага веку з упорам на наскальнае мастацтва. Яна таксама цікавілася археалогіяй як сацыяльнай навукай і асабліва гендэрнай перспектывай.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Эрыка Энгельстад прымала ўдзел у раскопках і даследчых праектах у фюльке Фінмарк, камуне Цюсфіёрд, Карэліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліке.

У перыяд з 1991 да 1996 гадоў працавала рэдактарам «Нарвежскага археалагічнага агляда», а ў 1992—1995 гадах — «Жанчыны ў археалогіі ў Нарвегіі» (). Была членам праўлення Інстытута параўнальных культуралагічных даследаванняў.

Працы

Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Вісконсін—Мадысан Катэгорыя:Археолагі Нарвегіі Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Тромсё