«Слуцк-2024» — беларускі футбольны клуб з горада Слуцк, заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 1998 годзе пад назвай «Слуцк», пазней стаў называцца «Слуцкцукар». Да 2007 года гуляў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаў чэмпіёнам вобласці ў 2002 і 2007 гадах.
У 2008 годзе «Слуцкцукар» заявіўся ў Другую лігу, а па выніках сезона 2010 атрымаў месца ў Першай лізе. Тады ж клуб вярнуў назву «Слуцк».
У Першай лізе на працягу двух сезонаў клуб займаў пятае месца.
2013 У сезоне 2013 каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэнне. Пачатак турніру атрымаўся не вельмі добры: каманда пацярпела паражэнні ў трэцім і чацвёртым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасля перамогі ў 14-м туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцк» выйшаў на другі радок, а пасля 21-га тура перагнаў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцк» стаў недасягальны для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у Вышэйшую лігу.
2014 У сезоне 2014 каманда захавала асноўных ігракоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянераў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазней, трохі паправіўшы сваё становішча, «Слуцк» узняўся на дзявяты радок, з якога пасля падзелу Вышэйшай лігі на шасцёркі трапіў у другую шасцёрку. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцка» пайшлі лепш, ён узняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гродзенскаму «Нёману» перагнаць случан, пакінуўшы тых дзявятымі.
2015 Сезон 2015 каманда пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 года быў адпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны тренер каманды Юрый Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера стаў ігрок каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад яго кіраўніцтвам «Слуцк» здолеў паправіць сваё становішча, і сезон каманда скончыла на 11-м месцы з 14.
2016 У студзені 2016 года Грыгараў быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера каманды. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клуб развітаўся з вопытнымі ігракамі і лідарамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя ігракі, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правясці паспяхова, заняўшы выніковае 12-е месца з 16.
2017 У студзені 2017 года новым галоўным трэнерам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клуб паспяхова пачаў сезон, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішоў сярод лідараў, скончыўшы першую палову чэмпіянату на чацвёртым месцы. Другая палова сезона атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок.
2018 Сезон 2018 каманда зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідараў. Першую палову сезона «Слуцк» скончыў на пятым месцы. Аднак, другая палова сезона атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх поспехаў хапіла, каб атрымаць выніковы восьмы радок.
2019 Сезон 2019 «Слуцк» пачаў няўдала і апынуўся недалёка ад зоны вылету, аднак добрая гульня ў сярэдзіне сезона дазволіла падняцца ў сярэдзіну табліцы. Пазней шэраг няўдач зноў апусціў каманду, аднак перамога ў апошнім туры дазволіла заняць выніковае 11-е месца.
2020 Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — Слуцкага цукрарафінаднага камбіната (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай «цукровай справе»). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік Аляксандр Кончыц, а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў Аляксандр Бразевіч. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла «Крумкачы» (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.
2021 У пачатку сезона 2021 фан-рух «Слуцка» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні.
У 2021 годзе «Слуцк» знаходзіўся пераважна ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, нярэдка быў блізкі да зоны вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў заняць выніковы дзявяты радок.
2022 Слуцкі клуб няблага пачаў сезон, доўгі час знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы, аднак летам вынікі пагоршыліся. У жніўні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Аляксандр Бразевіч, на чале каманды ў якасці выканаўцы абавязкаў стаў яго памочнік Аляксандр Гурыновіч. Пад яго кіраўніцтвам становішча трохі выправілася, «Слуцк» завяршыў сезон на 11-м месцы.
2023 Перад сезонам 2023 Аляксандр Гурыновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды. «Слуцк» на працягу сезона знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў чэмпіянат на восьмым месцы з 15.
2024 Па сканчэнні сезона, «Слуцк» хадайнічаў АБФФ аб допуску клуба да працэдуры ліцэнзавання ў працэсе змены юрыдычнай асобы ад Грамадскага аб’яднання да Дзяржаўнай спартыўнай установы. Раней футбольны тэлеграм-канал «Ухо» паведамляў, што клуб адчуваў сур’ёзныя фінансавыя цяжкасці, што пацвердзіў начальнік дэпартамента ліцэнзавання АБФФ Андрэй Мішаеў.
2025 20 студзеня клуб змяніў афіцыйню назву — «Слуцк-2024».
Папярэднія назвы 1998—2003: «Слуцк» 2004—2010: «Слуцкцукар» 2011—2025: «Слуцк» з 2025: «Слуцк-2024»
Дасягненні Пераможца чэмпіянату Мінскай вобласці (2): 2002, 2007 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Трэнерскі штаб Аляксандр Гурыновіч (нар. 1985) — галоўны трэнер Аляксандр Гардзейчык (нар. 1992) — трэнер Дзмітрый Шчагрыковіч (нар. 1983) — трэнер Уладзімір Гаеў (нар. 1978) — трэнер брамнікаў Аляксандр Рамашка (нар. 1988) — галоўны трэнер дубля
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2008 Другая (Д3) 5 30 15 6 9 53–37 51 1/32 фіналу 2009 Другая (Д3) 4 26 14 3 9 49–37 45 1/16 фіналу 2010 Другая (Д3) 2 34 25 6 3 79–30 81 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2011 Першая (Д2) 5 30 13 10 7 44–33 49 1/16 фіналу 2012 Першая (Д2) 5 28 15 7 6 59–27 52 1/16 фіналу 2013 Першая (Д2)1 30 19 9 2 54–19 66 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2014 Вышэйшая (Д1) 9 32 11 7 14 26–34 40 1/8 фіналу 2015 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 7 13 26–30 25 Чвэрцьфінал 2016 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 12 12 22–34 30 Паўфінал 2017 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 30–34 44 Чвэрцьфінал 2018 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 3 16 26–36 36 Чвэрцьфінал 2019 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 29–46 34 1/8 фіналу 2020 Вышэйшая (Д1) 14 29 8 3 18 31–55 27 1/8 фіналу Пераходныя матчы 2 2 0 0 4–1 2021 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 8 13 36–44 35 1/8 фіналу 2022 Вышэйшая (Д1) 11 30 7 11 12 26–41 32 Чвэрцьфінал 2023 Вышэйшая (Д1) 8 28 9 8 11 38–40 35 1/8 фіналу 2024 Вышэйшая (Д1) 9 30 11 6 13 26–41 39 1/8 фіналу 2025 Вышэйшая (Д1) 0–0 1/4 фіналу
Галоўныя трэнеры Юрый Крот (2005 — жнівень 2015) Вячаслаў Грыгараў ( у жніўні 2015 — студзені 2016; студзень 2016 — студзень 2017) Віталь Паўлаў (студзень 2017 — чэрвень 2020) Аляксандр Кончыц ( у чэрвені — кастрычніку 2020) Аляксандр Бразевіч (кастрычнік 2020 — жнівень 2022) Аляксандр Гурыновіч ( у жніўні — снежні 2022; са студзеня 2023)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт клуба
Слуцк