Мужа́нка — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 231 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца каля вёскі Зарослае, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Глівін. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,6—2 км, у верхняй частцы невыразная, у вусцевай зліваецца з далінай Бярэзіны. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—1 км, адкрытая, месцамі асушаная, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (ад вёскі Ратуцічы да вёскі Мужанка).
Прытокі: Балотніца, Негнавічы (злева). У басейне ракі каля аграгарадка Лошніца вадасховішча.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна