Тамара Георгіеўна Караваева (, г. , Татарстан — )Тамара Георгіеўна Караваева на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» — расійская і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1949).

Біяграфія У 1933 годзе скончыла балетную школу пры Пермскім тэатры оперы і балета.

Працавала ў тэатрах оперы і балета Пярмі, Ерэвана, .

У 1946—1958 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчай індывідуальнасці артысткі ўласцівы строгая, стрыманая манера выканання, упэўненае валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць у абмалёўцы вобразаў.

На беларускай сцэне выканала шэраг вядучых партый, лепшыя з якіх Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні) і прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), адметныя жаноцкай кранальнасцю і паэтычнасцю.

Сярод іншых партый: Надзейка («Князь-возера» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Марыя («» Б. Асаф’е ва), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра).

Літаратура

Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя