То́мас Б’юік (, —) — англійскі мастак, разьбяр па дрэве і гравёр па медзі, які адрадзіў у Англіі палітыпажнае мастацтва, увёўшы ў яго новыя прыёмы.
Біяграфія Томас Б’юік навучаўся гравіраванню на медзі ў Біельбі, а разьбу па дрэве асвоіў практычна самастойна. У апошнім мастацтве ён заявіў сябе ўпершыню ў 1775 годзе выразаным на дрэве паляўнічым сабакам, за які атрымаў прэмію Каралеўскага Лонданскага таварыства мастацтваў.
Стварыў ілюстрацыі да «Агульнай гісторыі чатырохногіх» і двухтомнай «Гісторыі птушак Брытаніі». Акрамя таго, ён выразаў віньеткі да англійскіх класікаў і розныя сцэны з жыцця жывёл. Ім створаны гравюры да вершаў Р. Бёрнса і баяк Эзопа.
Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Графікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гравёры Вялікабрытаніі