Уладзімір Давыдавіч (? — 12 мая 1151) — князь чарнігаўскі.

Сын чарнігаўскага князя Давыда Святаславіча.

Пасля смерці бацькі (1123) атрымаў воласць у Северскай зямлі, з 1139 года княжыў у Чарнігаве.

У 1142 годзе кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч даў Уладзіміру Давыдавічу і яго брату Ізяславу гарады Ушчыж, Орміну, Дарагічын і Берасце, каб улагодзіць іх прэтэнзіі ў барацьбе за кіеўскі сталец.

У 1147 годзе Уладзімір Давыдавіч са стрыечным братам Святаславам Ольгавічам, помсцячы кіеўскаму князю Ізяславу Мсціславічу, пасылалі свае дружыны з полаўцамі ваяваць Брагін (першая згадка горада).

Літаратура

Войтович Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006. Турилов А. А. Чара великого князя Владимира Давыдовича – памятник русской культуры XIV в. // Московский Кремль XIV столетия. Древние святыни и исторические памятники: Памяти святейшего Патриарха Московского и Всея Руси Алексия II. -- М., 2009. -- С. 393-399.

Катэгорыя:Святаславічы Катэгорыя:Князі чарнігаўскія