Мія Сяргееўна Міткевіч (нар. ) — менеджарка ў сацыяльна-культурнай сферы з Мінску, арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Nuestro Amor. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзеhttps://prisoners.spring96.org/be/person/mia-mitkevicz.
Біяграфія Мія Міткевіч нарадзілася 31 снежня 1991. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, пазней атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры і мастацтваў. Працавала харэографам у адным з фізкультурна-аздараўляльных цэнтраў Мінска, пасля стала займацца арганізацыяй арт-праектаў, заснавала свой бізнес, звязаны з кінавытворчасцю. Мія Міткевіч была аўтарам петыцыі, у якой прасіла звярнуць увагу на справу братоў Косцевых, па якой быў вынесены прысуд у выглядзе смяротнага пакарання, і змяніць смяротнае пакаранне на іншую меруhttps://www.change.org/p/%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D1%82-%D1%80%D0%B1-%D0%BF%D0%BE%D0%BC%D0%B8%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8C%D0%B5%D0%B2-%D0%BA%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B2%D1%8B%D1%85. Піша вершыhttps://stihi.ru/avtor/miamitkevich.
Палітычны пераслед Мія Міткевіч была затрымана 19 студзеня 2021, ёй было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для затрымання сталі тры допісы ў сацсетцы vkontakte. Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА г. Мінска на вул.Валадарскагаhttps://spring96.org/be/news/103362.
21 траўня 2021 Мінскі гарадскі суд (суддзя Алена Мікалаеўна Шылько) асудзіў Мію Міткевіч да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму, менавіта столькі запатрабаваў раней пракурор Александр Рамановіч, які падчас спрэчак заявіў, што "Мія Міткевіч з'яўляецца радыкальна настроенай у адносінах да дзеючай улады асобай, гатовай рэзаць, гвалціць і гэтак далей"https://spring96.org/be/news/103456https://meduza.io/feature/2021/05/25/vas-porazilo-zaderzhanie-romana-protasevicha-eto-ne-edinstvennoe-proyavlenie-massovyh-repressiy-v-belarusi.
27 траўня 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннайhttp://belhelcom.org/ru/news/zayavlenie-pravozashchitnyh-organizaciy-o-priznanii-12-novyh-politicheskih-zaklyuchennyhhttps://spring96.org/be/news/103588.
Падчас разгляду апеляцыйнай скаргі была пераведзена ў СІЗА г. Жодзіна. Падчас этапу і пазней у СІЗА Жодзіна сутыкнулася з фізічным гвалтам, дзяўчыне выбілі плячо, білі дручком па нагах, пачаліся праблемы са здароўемhttps://spring96.org/ru/news/104549.
Вырак адбывала ў папраўчай калоніі №4 у Гомелі. Выйшла на волю 11 кастрычніка 2023 годаСтаронка Міі Міткевіч на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Спасылкі Старонка Міі Міткевіч на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Старонка Міі Міткевіч на сайце linkedin
Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»