Вілем ван дэ Велдэ Малодшы (да 18 снежня 1633,  — , Грынвіч) — нідэрландскі мастак, самы вядомы і самы таленавіты мастак з сямейства ван дэ Велдэ. Яго называлі Рафаэлем марскога жывапісу.

Вілем вучыўся караблебудаванню і малюнку ў свайго бацькі Вілема ван дэ Велдэ Старэйшага, затым вывучаў жывапіс у Сімона дэ Влігера. У першай палове свайго жыцця Вільем ван дэ Велдэ Малодшы займаўся маляваннем перамог галандскага флота. У 1677 годзе паступіў на службу да англійскага караля Карла II. Пасля смерці Карла II на некаторы час вярнуўся ў Нідэрланды, але неўзабаве быў зноў прызваны на службу ў Англію каралём Якавам II.

Мастак знакаміты сваімі карцінамі, якія паказваюць спакойнае мора з чароўным адлюстраваннем роўнядзі вады і марскімі баталіямі. Яго работы захоўваюцца ў Лонданскай нацыянальнай галерэі і прыватных англійскіх калекцыях, у амстэрдамскім дзяржмузеі, Гаазе, Берліне, Мюнхене, Вене і Парыжы. У Эрмітажы знаходзяцца тры карціны Вільема ван дэ Велдэ Малодшага. Акрамя карцін, ён пакінуў мноства малюнкаў, колькасць якіх пераўзыходзіць 8000.