Наталля Барысаўна Парошына (Тарасава)Парошына (Тарасава) Наталля Барысаўна на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» (, г.п. , Башкартастан) — беларуская і расійская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка БССР (1964).

Біяграфія У 1962 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча па класах: класічны танец — Н. В. Белікава , характарны танец — Н. М. Стукалкіна (вучылішча заканчвала як Парошына, сцэнічнае прозвішча Парошына).Академия Русского балета имени А. Я. Вагановой Кафедра методики преподавания характерного, исторического танца и актерского мастерства

У 1962—1965 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1973 годзе скончыла педагагічныя курсы пры ЛАХУ імя А. Я. Ваганавай (педагогі: класічны танец — Шырыпіна А. У., характарны танец — Блатава А. М., гісторыка-бытавы танец — Страхава М. Б.) і была прынята ў вучылішча педагогам характарнага танца.

У 1983 годзе атрымала вышэйшую адукацыю, скончыўшы . З 1976 па 2003 гады выкладала ва ВПШК — СПГУП на кафедры харэаграфічнага мастацтва на пасадзе ад старшага выкладчыка да прафесара па курсе «Тэорыя і методыка выкладання народна-сцэнічнага танца».

У 2001 годзе прысвоена вучонае званне Прафесар па кафедры харэаграфічнага мастацтва. З 2003 года стала выкладаць, разам з выканальніцкім, на педагагічным факультэце Акадэміі. Цяпер выкладае характарны танец на выканальніцкім факультэце, методыку выкладання характарнага танца — на педагагічным і займаецца навукова-метадычнай работай.

Партыі На беларускай сцэне стварыла выразны вобраз Жанчыны ў чорным у балеце «Святло і цені» Г. Вагнера. Сярод іншых партый: Марылена («Балеро» на музыку М. Равеля), іспанскі танец («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага) і інш.

Танцоўшчыца пераважна характарнага плана, яе выкананне вызначалася адточанасцю і экспрэсіяй рухаў.

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя