Дурга́ (, літаральна «непрыступная» або «непераможная») — індуісцкая багіня, адно з увасабленняў багіні-маці.

Паходжанне Некаторыя даследчыкі лічаць, што вобраз Дургі быў створаны ўжо ў перыяд Індскай цывілізацыі. Аднак большасць з іх звязвае багіню з ведычнай культурай. Яе імя ўзгадваецца ў Рыгведзе, Махабхараце і Рамаяне. Згодна індуісцкай міфалогіі, Дурга была створана Брахмам, Шывам, Вішну, Варунам і іншымі багамі ў водах Ганга для барацьбы з дэманам Махішасуру.

Аблічча Асаблівасцю знешнасці багіні з'яўляюцца 8 рук са зброяй або знакакамі яе шанавання, 3 вока, якія сімвалізуюць жаданне, дзеянне і мысленне. Яе вопратка мае чырвоны колер, што таксама значыць дзеянне. Дэманстрацыяй яе ўлады з'яўляюцца выявы, дзе яна малюецца верхам на льве ці тыгры.

На кананічных выявах Дурга трымае ў руках наступныя сімвалы: Чакра (абавязак і праведнасць) Ракавіна (шчасце) Меч (выкараненне заган) Лук і стрэлы (характар Рамы, накіраваны на ўсталяванне каштоўнасцей) Лотас (непрыхільнасць) Булава (знак Хануман, адданасць) Трызуб (мужнасць) Адкрытая далонь (бласлаўленне, прабачэнне)

Шанаванне Індуісты разглядаюць Дургу як увасабленне першаснай багіні-маці. У шактызме яна — папулярная форма Шакты Дэві, жонка Шывы. Культ Дургі найбольш папулярны на ўсходзе і паўночным усходзе Індыі, у Непале, сярод індуістаў Бангладэш. Існуюць як асобныя храмы, прысвечаныя багіні або яе аватарам, так і выявы ў храмах іншых багоў. Увосень пасля збору ўраджая святкуецца дзесяцідзённы фестываль Дурга-пуджа, прысвечаны перамозе Дургі над дэманам Махішасуру.

Спасылкі Durga Puja: The story of the goddess and her incarnations THE HINDU GODDESS DURGA The Goddess Durga: The Mother of the Hindu Universe Shaktism - Shaktism - New World Encyclopedia

Катэгорыя:Багіня-Маці Катэгорыя:Багіні індуізму