Ірландскі нацыянальны ўніверсітэт () — ірландская дзяржаўная федэратыўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дублін.
Агульная характарыстыка Універсітэты, якія ўваходзяць у яго склад, з’яўляюцца незалежнымі для ўсіх асноўных мэт, за выключэннем таго, што ступені і дыпломы выдаюцца ад імя Ірландскага нацыянальнага ўніверсітэта.
Структура Установы, якія ўваходзяць у ягоны склад: Голуэйскі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт Мейнуцкі ірландскі нацыянальны ўніверсітэт Коркскі ўніверсітэцкі каледж Дублінскі ўніверсітэцкі каледж
Каледжы: Ірландскі каралеўскі каледж хірургаў Інстытут дзяржаўнага кіравання
Былыя самастойныя каледжы, цяпер каледжы ўніверсітэта, якія ўваходзяць у яго склад: Нацыянальны каледж мастацтваў і дызайну Шэнанскі каледж гатэльнага менеджменту Слайгаўскі каледж Святой Ангелы
Іншыя былыя самастойныя каледжы: Лімерыкскі адукацыйны каледж Беззаганнай Дзевы Марыі Лімерыкскі нацыянальны інстытут вышэйшай адукацыі Лімерыкскі Томандаўскі педагагічны каледж Карысфорцкі каледж Маці Божай Міласэрнай Мілтаўнскі інстытут тэалогіі і філасофіі Дублінскі каледж Святога Патрыка Мейнуцкі каледж Святога Патрыка
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Ірландыі Катэгорыя:Дублін