Павел Ян Грабоўскі (;  — ) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Міхала Грыгорыя і Эвы Караліны ЖаленьскайАляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI—XVIII ст. .

На ўрадзе ваўкавыскага судовога старосты згадваецца ў 1783—1789 г., быў паслом на Вялікі сойм ў 1788—1792 г. У 1789 г. прызначаны генералам інспектарам войска ВКЛ, быў шэфам 5-га пяхотнага палка войска ВКЛ.

Сям’я З жонкай Веранікай Сцыпіён дэль Кампа меў двух сыноў Юзафа Міхала і Канстантыя Эдмунда, а таксама две дачкі: Караліна Марыя, жонка Анджэя Велапольскага, а пасля барона Караля Юзафа Ларыша; Людвіка, жонка Адама Антонія Броэль-Плятэра.

Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай