Аляксандр Французаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Чартанава» з Масквы.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у Полацкай ДЮСШ, а ў юнацкім узросце далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 20 сакавіка 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (3:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе.

У чэрвені 2023 года быў адпраўлены ў дубль за адмову падаўжыць кантракт з клубам, а ў верасні 2023 года пакінуў БАТЭ і стаў трэніравацца з маскоўскім «Чартанавым», з якім неўзабаве падпісаў пагадненне.

Міжнародная кар’ера У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль БАТЭ 9 0 2021 дубль БАТЭ 29 16 2022 Д1 БАТЭ 4 0 2023 (1) Д1 БАТЭ 6 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Чартанава