Глеб Жалезнікаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера Выхаванец аршанскай ДЮСШ-2, займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2014 года пачаў прыцягвацца да дубля бабруйскай «Белшыны», дзе замацаваўся на наступны год. У 2016 годзе стаў з’яўляцца і асноўнай камандзе бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 чэрвеня 2016 года ў матчы з мінскім «Дынама» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У пачатку 2017 года далучыўся да «Оршы», але не меў трывалага месца ў складзе. У жніўні 2017 года перайшоў у «Асіповічы», дзе адзначыўся 5 галамі, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй». Гуляў у стартавым складзе каманды, аднак у ліпені 2018 года пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў «Оршу», дзе замацаваўся ў аснове.

Са студзеня 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Неўзабаве «Дняпро» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся на полі ў складзе магіляўчан. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам, аднак праз праблемы са здароўем не выхадзіў на поле ў сезоне 2023. У верасні 2023 года пакінуў «Дняпро».

У студзені 2024 года зноў стаў іграком «Оршы».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Белшына 1 0 2015 дубль Белшына 26 6 2016 Д1 Белшына 1 0 2017 (1) Д2 Орша 6 0 2017 (2) Д2 Асіповічы 12 5 2018 (1) Д2 Хваля 14 0 2018 (2) Д2 Орша 13 1 2019 Д2 Орша 25 0 2020 Д2 Орша 26 5 2021 Д2 Орша 32 9 2022 Д1 Дняпро 25 1 2023 Д2 Дняпро 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў