Сафі Чарлін Экланд Монк (, нар. 14 снежня 1979, Англія) — англа-аўстралійская поп спявачка, актрыса і мадэль. Былая ўдзельніца жаночай поп-грурта Bardot, пачала сола-кар’еру, выпусціўшы альбом «Calendar Girl». А зусім нядаўна заявіла пра сябе, як пра актрысу, з’явіўшыся ў такіх фільмах, як «Кінаспатканне» і «Клік: З пультам па жыцці».
Біяграфія Монк нарадзілася ў Англіі, але калі яна была маленькай, яе бацькі пераехалі ў Аўстралію ў Голд-Кост, Квінслэнд. Наведвала і , дзе брала ўдзел у школьнай праграме CAD (Center of Artistic Development) — Цэнтр мастацкага развіцця. Удзельнічала ў шоу «Popstars».
Монк — вегетарыянка.
Дыскаграфія
Альбомы ў складзе Bardot Bardot (2000) Play It Like That (2001)
Сольны альбом Calendar Girl (2003)
Сінглы Inside Outside (2002) Get the Music On (2003) One Breath Away (2003)
Спасылкі
Афіцыйны сайт