Клод Віньён (фр. Claude Vignon; , Тур — , ) — французскі мастак эпохі барока, прыдворны жывапісец Людовіка XIII.
Жыццё і творчасць Клод Віньён нарадзіўся ў багатай сям’і ў Туры. Вывучаў жывапіс у Парыжы ў Жакоба Бюнеля. У 1610 годзе з’ехаў у Рым, дзе пад уплывам творчасці Караваджа, асвойваў тэхніку святлаценю. У 1616 годзе Віньён вярнуўся ў Францыю, дзе стаў членам Парыжскай гільдыі мастакоў. На наступны год ён зноў адправіўся ў Рым; пазней таксама працаваў у Іспаніі.
Вярнуўшыся ў 1623 годзе ў Францыю, ажаніўся ў 1624 годзе з Шарлотай дэ Лё, дачкой гравёра Тома дэ Лё. Неўзабаве пасля вяртання ў Парыж заняў пасаду прыдворнага мастака. Пісаў палотны па замове Людовіка XIII і кардынала Рышэльё для палацаў Луўр і Пале-Раяль.
Карціны К. Віньёна сёння можна ўбачыць ва ўсіх буйных мастацкіх музеях свету.
Катэгорыя:Мастакі Францыі