Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа () — шведская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Стакгольме.

Установа больш вядомая па-за межамі Швецыі як Стакгольмская школа эканомікі.

Агульная характарыстыка Гэта прыватная бізнес-школа, размешчаная ў раёне Васастан у цэнтральнай частцы Стакгольма. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама праграмы аспірантуры.

Магістарская праграма школы па фінансах займае 18-е месца ў свеце. Праграма магістратуры ў галіне менеджменту займае 7-е месца ва ўсім свеце паводле «Financial Times». Установа агулам займае 26-е месца сярод ВНУ ў галіне эканомікі ва ўсім свеце. Школа з’яўляецца адзінай прыватнай ВНУ Швецыі, якая мае правы ўніверсітэта.

Школа заснавала даччыныя ўстановы ў Рызе (Стакгольмская вышэйшая школа эканомікі ў Рызе), Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Адукацыя ў Стакгольме Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Швецыі Катэгорыя:Бізнес-школы Катэгорыя:Эканамічныя навучальныя ўстановы