Графіня Хедвіг Ульрыка Дэлагардзі (дэ ла Гардзі) (; 1761—1832) — шведская прыдворная дама.

Была кіраўніком гувернантак шведскіх каралеўскіх дзяцей у 1799—1803 гадах.

Біяграфія Нарадзілася 29 лістапада 1761 года ў Стакгольме. Была дачкой і яго жонкі Крысціны Магдалены Стэнбок (Magdalena Christina Stenbock, 1729—1801).

7 жніўня 1785 года ў замку Дротнінгхольмс выйшла замуж за Густава Армфельта. Ажаніўся ён з Хедвіг у асноўным дзеля яе прозвішча, хоць абяцаў гэта Магдалене Рудэншэльд, з якой у Густава былі стасункі.

У 1792 годзе Хедвіг Ульрыка з мужам паехалі ў Італію, у Неапаль. У 1794 Густаў Армфельт быў прысуджаны ў Швецыі да смяротнага пакарання за здраду, яго маёмасць была канфіскавана. У гэтым жа годзе з Італіі яны паехалі ў Польшчу і пазней у Рыгу, дзе ў Хедвігі жыла сваячка. Затым яны жылі ў Калузе пад патранажам Кацярыны II. У 1796 годзе Хедвіг адправілася ў Санкт-Пецярбург, каб папрасіць новага рускага цара Паўла I аб лепшых умовах, але атрымала адмову. Затым Хедвіг Ульрыка папрасіла Густава IV дазволу вярнуцца ў Швецыю, і атрымаўшы яго, вярнулася на радзіму ў 1797 годзе. Ёй была дана магчымасць выкарыстоўваць прозвішча мужа і заставацца ў Швецыі, а мужу — жыць у любой краіне, Швецыі і Расіі. Рускі цар дазволіў мужу пакінуць Расію, Густаў сустрэўся з жонкай у Лівоніі, і ў 1798 годзе яны паехалі ў Берлін.

З 1799 года Хедвіг Ульрыка працавала пры шведскім двары, выхоўваючы каралеўскіх дзяцей. Яна пагадзілася на гэта пры ўмове, што яе мужу будзе дазволена вярнуцца ў Швецыю, што было выканана ў 1800 годзе, пасля таго як яна прыгразіла сысці ў адстаўку — яе асяроддзе захаплялася адданасцю мужу. У 1803 годзе Хедвіг пакінула пасаду выхавальніцы; на яе месца прыйшла .

У сакавіку 1811 года Густаў Армфельт зноў быў сасланы праз падазрэнні ў змове супраць нашчаднага прынца Карла XIV Юхана. У красавіку 1811 года Армфельт быў высланы са Швецыі і эміграваў у Расію. За ім паехала і Хедвіг Ульрыка. У 1814 годзе памёр яе муж. У 1820—1822 гадах яна была фрэйлінай рускай імператрыцы, была ўзнагароджана ордэнам Святой Кацярыны.

Свае апошнія гады жыцця Хедвіг Ульрыка правяла ў Швецыі, памерла 7 лютага 1832 года ў Стакгольме. Яна пахавана ў фамільнай магіле Царквы горада Халіка, Фінляндыя, недалёка ад сядзібы Аміне, якая належала сям’і Армфельт у 1786—1925 гадах.

У сям’і Хедвіг Ульрыкі і Густава Армфельта нарадзіліся:Hedvig Ulrika De la Gardie

Марыя Магдалена Катарына Аўгуста Армфельт (1786—1845), Густаў Фрэдрык Армфельт (1788—1789), Карл Армфельт (пам. 1788, блізнюк), Магнус Армфельт (пам. 1788, блізнюк), Густаў Магнус Армфельт (1792—1856), Аляксандр Армфельт (1794—1876), Канстанцін Армфельт (1796—1797), Карл Магнус Вільгельм Армфельт (1797—1878).

Спасылкі Hedvig Ulrika De la Gardie Anteckningar om svenska qvinnor — De la Gardie, Hedvig Ulrika Family Group Sheet