Гвіда да Сіена () — італьянскі мастак, працаваў у Сіене ў перыяд паміж 1260 і 1290 гадамі. Заснавальнік Сіенскай школы жывапісу. Карціны Гвіда, якія адчулі ўплыў сучасніка Копа дзі Маркавальда, але пры гэтым ад яго адрозніваюцца, дэманструюць тонкі нюансіраваны светлы каларыт і пяшчотныя абрысы, напрыклад «Мадонна з немаўлём на троне» (каля 1280, Палаца Публіка, Сіена), гармонія малюнка якой ўзята ад візантыйскай кніжнай мініяцюры.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Гвіда да Сіена · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.