Карнеліс Норбертус Гісбрэхтс (нідэрл. Cornelis Norbertus Gysbrechts, варыянт напісання Gijsbrechts; каля 1640, — пасля 1675) — фламандскі жывапісец, які працаваў пераважна ў жанры нацюрморта.
Біяграфія Пра жыццё мастака захавалася мала звестак. Гісбрэхтс нарадзіўся ў Антверпене прыкладна каля 1640 года. Першыя захаваныя работы мастака датаваны 1657 годам. Каля 1660 года Гісбрэхтс быў залічаны ў антверпенскую гільдыю жывапісцаў Святога Лукі. Верагодна, там жа ён і навучаўся жывапісу.
У 1664 годзе працаваў у Рэгенсбургу, з 1665 па 1668 год — у Гамбургу. З 1668 па 1672 год жыў у Капенгагене, будучы прыдворным мастаком каралёў Даніі Фрэдэрыка III і Крысціяна V. Менавіта гэты перыяд стаў для яго найбольш плённым.
У наступныя гады шмат падарожнічаў, працаваў у Стакгольме, Брэслаў, і, верагодна, у Бругэ. Памёр каля 1675 г. (месца смерці невядома).
Карнеліус Норбертус Гісбрэхтс вядомы ў першую чаргу як майстар нацюрморта, хоць ён маляваў таксама партрэты і жанравыя сцэны.