Ро́ва — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 245 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца за 5 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, за 2 км на поўнач ад вёскі Замосце. Вусце за 2 км на паўднёвым усходзе ад вёскі Навасёлкі Барысаўскага раёна. Вадазбор на паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на трох участках каналізаванае: выток — 2,2 км на ўсход ад Зялёнага Бору (8,0 км); паўднёвая ўскраіна вёскі Слабодка Барысаўскага раёна — 0,3 км вышэй вусця ракі Чарніца (2 км); вёска Краснае Барысаўскага раёна — вусце (9 км). Асноўныя прытокі — Чарніца (злева) і Маска (справа).
У верхнім цячэнні падыход да ракі забалочаны, у гэтых месцах на ёй водзяцца бабры.
Каля ракі знаходзяцца вёскі: Слабодка, Засценак, Краснае, Персцень.
Літаратура
— С. 374.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна