Віктар Трафімавіч Навуменка (, г.п. Антопаль, — ) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1993).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі ў 1974 годзе. Працаваў намеснікам дырэктара Беларускага тэатра імя Я. Купалы, у 1983—1998 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.
Навуковая дзейнасць Даследчык гістарычнага і сучаснага стану тэатра імя Я. Купалы, акцёрскай і рэжысёрскай творчасці, эканомікі тэатра. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 3, 1987), зборнікаў «Тэатр і жыццё» (1989), «Тэатр і глядач» (1993). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Антракт» (пра М. Яроменку, 1992, сумесна з Р. Смольскім).
Творы Театральный эксперимент в театрах Белоруссии: Проблемы, поиски, решення. Мн., 1990.
Літаратура
Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі