Стары горад (, ) — гістарычная мясцовасць у цэнтральнай частцы Гданьска. Самая старажытная мясцовасць горада.

Нягледзячы на назву, мясцовасць мае на парадак менш архітэктурных і гістарычных помнікаў, якія б захаваліся пасля Другой сусветнай вайны, чым Галоўны горад, які часта з-за гэтага памылкова называюць "старым горадам".

Палажэнне Стары горад знаходзіцца ў паўночнай частцы гістарычнага цэнтра горада. Мяжуе з мясцовасцямі Анёлкі і Млыніска, а дакладней з Маладым горадам. На паўднёвым усходзе абмежаваны ракой Матлавай. З поўдня праз вуліцу Старамесцкія падвалы мяжуе з Галоўным горадам, а з захаду — з Новымі агродамі і Градзіскам. Праз Стары горад працякае Радунскі канал, утвараючы невялікі востраў.

Славутасці Ратуша Старога горада - будынак 1589 года, пабудаваны ў стылі галандскага маньерызму. У інтэр'еры ёсць калекцыя антычных карцін. Вялікі млын - сярэднявечны вадзяны млын (1350 год), размешчаны на востраве Радунскага канала. Гэта быў адзін з самых вялікіх вытворчых будынкаў у сярэднявечнай Еўропе. Малы млын - гатычны будынак вадзянога млына на Радунскім канале (каля 1400 года). Дом пельплінскіх абатаў - камяніца ў стылі галандскага маньерызму, якая знаходзіцца на вуліцы Эльжбетанскай. Польская пошта — будынак міжваеннай польскай пошты ў Вольным горадзе Гданьску, месца баёў, якія адбыліся 1 верасня 1939 года паміж паштовымі работнікамі і шматлікімі нямецкімі аддзеламі. Чыгуначны вакзал "Гданьск-Галоўны" - гістарычны будынак вакзала 1900 года з гадзіннікавай вежай вышынёй 50 метраў.

Катэгорыя:Геаграфія Гданьска