17-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе 4-га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць» (у чэрвені 1943 група атрада былой партызанскай брыгады «Звязда» ўвайшла ў полк як 4-ы батальён). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Прапойскага і Быхаўскага раёнаў. 1 кастрычніка і 2 снежня 1943 года брыгада (457 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад 122-і атрад; 123-і атрад; 124-ы атрад.

Камандаванне Камандзір М. І. Кітаеў.

Камісар П. С. Равянкоў.

Начальнік штаба Б. А. Сяргееў.

Гісторыя У кастрычніку 1942 — лютым 1943 гадоў партызаны групы атрадаў правялі 16 баёў з немцамі, якія імкнуліся прарвацца ў зону дыслакацыі партызан. У аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунцы Магілёў — Крычаў падарвалі больш за 570 рэек. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях з немцамі ў Быхаўскім раёне, потым разгрупіраваліся на асобныя падраздзяленні, якія вялі манеўраныя абарончыя баі. 1 кастрычніка і 2 снежня брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе