Краснаакця́брскі сельсавет (таксама — Чырво́накастры́чніцкі сельсавет С. 9) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Красны Акцябр.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Балоцкі (Балачанскі, Балачоўскі) сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Балоча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 16 жніўня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Красны Акцябр, сельсавет перайменаваны ў КраснаакцябрскіРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. У 1976 годзе скасавана вёска Ізабалёва (злілася з вёскай Красны Акцябр)Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пухавіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района .

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 22 населеныя пункты.

На момант скасавання (2006 год) у склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Залессе, Зафранцузская Грэбля, Красны Акцябр, Падкоссе, Растокі, Рэпішча, Снусцік, Французская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе