Рыгор Марцьянаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк» (у арэндзе з жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).

Клубная кар’ера У 2019 годзе выступаў за дубль «Мінска», а ў 2020 годзе перабраўся ў барысаўскі БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзервовую каманду. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан, дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1).

У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым арандаваў абаронцу. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Энергетыкам-БДУ» (1:3). У трох наступных матчах выхадзіў у стартавым складзе, пасля трапіў на лаўку запасных. У чэрвені 2022 года, пакінуўшы БАТЭ, стаў іграком жодзінскага клуба на рэгулярнай аснове.

У 2023 годзе згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» у адным матчы, астатні час заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра». У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ». Да сезона 2024 стаў рыхтавацца з жодзінскім клубам. У першай палове 2024 года выступаў за фарм-клуб «Тарпеда-БелАЗ-2» у Першай лізе, а ў ліпені 2024 года быў арандаваны «Слуцкам».

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 дубль Мінск 8 0 2020 дубль БАТЭ 27 1 2021 дубль БАТЭ ? 3 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 5 0 2023 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 1 0 2023 (2) Д2 Дняпро 18 1 2024 (1) Д2 Тарпеда-БелАЗ-2 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк