Франц Грыльпарцэр (ням.: Franz Grillparzer; ,  — , там жа) — аўстрыйскі паэт і драматург. Адзін з першых чальцоў Венскай Імператарскай акадэміі навук (1847).

Біяграфія Франц Грыльпарцэр — старэйшы сын адваката Менцэля Грыльпарцэра і яго жонкі Марыяны (у дзявоцтве — Зонлейтнер). Вучыўся ў гімназіі, з 1807 да 1811 года вывучаў права ў Вене. У 1813 годзе паступіў на дзяржаўную службу, у 1832 годзе стаў дырэктарам імперскіх архіваў, у 1847 годзе ўвайшоў у лік першых членаў Акадэміі навук, у 1856 годзе выйшаў на пенсію ў чыне надворнага дарадцы. Сябраваў з Генрыхам Гейнэ, Людвігам Бёрнэ, Людвігам ван Бетховенам, Францам Шубертам.

Пахаваны ў Вене на Хіцынгскіх могілках.