«Сляпыя спатканні» () — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра .
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Халасцяк Сандра выкладае ў сярэдняй школе. Яму ўжо за 40, а ён усё яшчэ жыве з бацькамі. Разам з сябрам дзяцінства яны бавяць час, размаўляючы з дзяўчынамі па інтэрнэце. Сітуацыя рэзка змяняецца, калі Сандра неўзабаве закахаўся ў замужнюю Манану. Датэрміновае вызваленне з турмы яе мужа ставіць Сандра ў абсурднае становішча. Ён апынаецца ў цэнтры сямейных скандалаў, калі ніхто нікога не слухае, але кожны лічыць сваім абавязкам умешвацца ў справы іншых.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Грузіі 2013 года Катэгорыя:Фільмы Украіны 2013 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2013 года Катэгорыя:Кінакамедыі Грузіі Катэгорыя:Кінакамедыі Украіны Катэгорыя:Фільмы на грузінскай мове Катэгорыя:Фільмы Левана Кагуашвілі