Леанід Іванавіч Ячэнін ( — ) — украінскі савецкі дзеяч судовай сістэмы.

Біяграфія Нарадзіўся 24 ліпеня (5 жніўня) 1897 года ў вёсцы Іграева, цяпер уваходзіць у вёску Працавічы Слуцкага раёна Мінская вобласць, Беларусь.

У 1949 годзе скончыў Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут.

Працаваў у органах пракуратуры УССР: памочнікам Кіеўскага і Валынскага губернскіх пракурораў, намеснік Камянец-Падольскага акруговага пракурора, пракурор Уманскай акругі, міжрайпракурор Сумскага і Данецкага сектараў.

У 1933—1935 гадах — сакратар Пакроўскага райкама КП(б)У Данецкай вобласці. У 1935—1937 — пракурор Старабельскай акругі. З мая 1937 — намеснік, а са жніўня 1937 па май 1938 года — в. а. пракурора УССР. З 1938 года дэпутат Вярхоўнага савета Украінскай ССР 1-га склікання. У 1938—1941 — пракурор Украінскай ССР. У 1941—1946 — ваенны пракурор пяці франтоў, а затым ваенны пракурор Групы савецкіх войскаў у Германіі. У 1946—1952 — ваенны пракурор Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі.

16 снежня 1952 года памёр у горадзе Растоў-на-Доне, РСФСР.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (6 красавіка 1945), Багдана Хмяльніцкага I ступені (31 мая 1945), Айчыннай вайны I і II ступені (3 чэрвеня 1944, 14 лютага 1943), Чырвонай Зоркі (1935), медаль.

Літаратура

Клочков В. Г. Історія прокуратури України. — К., 2004.

Спасылкі

Яченін Леонид Иванович Генеральная прокуратура Украины

Катэгорыя:Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Пракуроры СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Юрысты XX стагоддзя Катэгорыя:Юрысты Украіны Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Пракуроры Украіны