Дэвід Льюіс (, г. Свіслач — , г. Атава, Канада) — адвакат і сацыял-дэмакратычны палітык

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Майсея і Розы (народжанай Лазаровіч) Лош. Бацька ўзначальваў мясцовае аддзяленне Бунда.

Прозвішча Лош была англіфікавана пасля таго як сям’я пераехала ў Канаду.

Быў федэральным сакратаром партыі Федэрацыя аб’яднанай садружнасці з 1936 па 1950 год, а затым яе старшыня з 1958 па 1961 год. Удзельнічаў у стварэнні Новай дэмакратычнай партыі ў 1961 годзе. Дэпутат НДП ад акругі Поўдзень Ёрка ў Палаце абшчын Канады з 1962 па 1963 год і з 1965 па 1974 год. Парламенцкі лідар федэральнай НДП з 1968 па 1971 год, а затым яе кіраўнік з 1971 па 1975 год.

Памёр 23 мая 1981 года ў Атаве.

Катэгорыя:Юрысты Канады Катэгорыя:Сацыялісты Канады Катэгорыя:Лейбарысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Адвакаты Канады Катэгорыя:Члены партый Канады Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Родса