Селена Кінтанілья-Перэс (; 16 красавіка 1971, Лэйк-Джэксан, Тэхас, ЗША — 31 сакавіка 1995, Корпус-Крысці, Тэхас, ЗША) — амерыканская спявачка ў стылі тэхана (Tejano), салістка групы «Selena y Los Dinos».
Нарадзілася ў сям’і выхадцаў з Мексікі. Займалася канцэртнай дзейнасцю з 6 год. З 1987 атрымлівае прызнанне як выканаўца песень у лацінаамерыканскім стылі тэхана. Альбом 1993 года атрымлівае прэмію «Грэмі» ў намінацыі «Лепшае мексікана-амерыканскае выступленне».
У 1995 была забітая менеджэрам сеткі яе фан-клубаў з прычыны фінансавых рознагалоссяў. У 1997 выйшаў біяграфічны фільм з Джэніфер Лопес у галоўнай ролі. У 2005 адбыўся канцэрт, прысвечаны памяці Селены.
Дыскаграфія Альбомы гурта Selena y Los Dinos
Selena y Los Dinos (1984) Alpha (1986) Muñequito de Trapo (1986) And the Winner Is... (1987) Preciosa (1988) Dulce Amor (1988)
Сольныя студыйныя альбомы
Selena (1989) Ven Conmigo (1990) Entre a Mi Mundo (1992) Amor Prohibido (1994) Dreaming of You (1995)
Катэгорыя:Музыканты ЗША Катэгорыя:Ахвяры забойстваў Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя