Аляксандр Станіслававіч Данілевіч (нар. ) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Біяграфія Скончыў юрыдычны факультэт БДУ ў 1996 г. З 1996 года працуе ў сістэме адукацыі, з 2003 года на факультэце міжнародных адносін БДУ. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рашэнне міжнароднага арбітражнага суда», у гэтым жа годзе Вышэйшы атэстацыйны камітэт Рэспублікі Беларусь прысвоіў А. С. Данілевічу навуковае званне «дацэнт». У 2005 г. уключаны ў рэкамендацыйны спіс арбітраў Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, выбраны арбітрам.
Практыкуючы адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
З пачаткам ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе падпісаўся пад антываенным зваротам адвакатаў і юрыстаў. За гэта атрымаў ад калегіі адвакатаў вымову, бо быццам бы «парушыў прафесійную этыку адваката», падпісаўшы зварот. Таксама з ім не працягнуў кантракт БДУ«Страшна ў Марыупалі, а тут бздура нейкая». З БДУ звальняюць дацэнта, бо падпісаў антываенны зварот 18.04.2022.
21 траўня 2022 года затрыманы і адпраўлены ў СІЗА КДБ. 10 красавіка 2023 года Данілевічу прызначылі 10 гадоў пазбаўлення волі. 28 чэрвеня 2022 года праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Данілевіча вязнем сумлення.
У ліпені 2026 года стала вядома, што Аляксандр Данілевіч выйшаў на волю.
Дзейнасць Спецыялізуецца на пытаннях міжнароднага камерцыйнага арбітражу, міжнароднага грамадзянскага працэсу, міжнароднага сямейнага права і спартыўнага права. Унесены ў міжнародны даведнік Who’s Who Legal у раздзелы «Арбітраж», «Вырашэнне спрэчак» і «Спорт і забавы».
У 2016 г. прызначаны арбітрам ад Рэспублікі Беларусь у у г. Нью-Ёрк.
Аўтар шэрагу артыкулаў і манаграфій па пытаннях міжнароднага камерцыйнага арбітражу, міжнароднага прыватнага права і спартыўнага права, апублікаваных у часопісах «», «Третейский суд», «Веснік Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь», «Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін», «Прамыслова-гандлёвае права», «Юрыст»; аўтар дапаможніка «Міжнародны камерцыйны арбітраж» 2004 г., сааўтар навучальнага дапаможніка «Міжнародны камерцыйны арбітраж» 2017 г., аўтар раздзелаў «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» і «Спартыўнае права. Беларусь» у Сусветнай энцыклапедыі права, раздзела «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» у Энцыклапедыі міжнароднага прыватнага права і шэрагу іншых публікацый.
Член дысцыплінарнага камітэта еўрапейскай асацыяцыі «» (г. Парыж, Францыя).
Валодае англійскай, французскай і італьянскай мовамі.
Узнагароды Уладальнік прыза «Феміда» ў намінацыі «Трацейскі (міжнародны арбітражны) суд», вышэйшай грамадскай юрыдычнай ўзнагароды ў Беларусі, заснаванай Беларускім саюзам юрыстаў (2016 г.)Данилевич Александр Станиславович. Кафедра международного права.
Спасылкі Данилевич Александр Станиславович. Кафедра международного права
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»