Прастрэл шыракалісты, Сон раскрыты - у крыніцы пад назвай Сон раскрыты, Сон-трава, Сон звычайны — у крыніцы пад назвай (Anemone patens, Pulsatilla patens ці Pulsatilla latifoliaПрострел раскрытый (сон-трава) — Сон расчынены — Pulsatilla patens ) — від кветкавых раслін з роду Кураслеп, сямейства .
Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L..
Назва
Сон раскрыты, друмельГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, сон, сон-трава, сончык Ботанический словарь, Спб, 1878, булдоўнік, казінае масла, курчаннік, пралеска, саксоннікШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
Батанічнае апісанне
Расліна 7-15 см вышынёй. Карэнішча магутнае, вертыкальнае, цёмна-карычневае, шматгаловае.
Каранёвае лісце на доўгіх, не густа валасістых хвосціках, у абрысе круглява-сэрцападобныя, дланепадобна-трохрассечаныя з ромбавымі глыбока-двух-трохраздзельнымі сегментамі і з клінаватымі, дзвюх-чатырохнадрэзанымі ці зубчастымі дзелькамі з вострымі, часта некалькі выгнутымі лопасцямі, у маладосці, асабліва ўнізе валасістымі, якія пазней робяцца голымі, з’яўляюцца пасля цвіцення і адміраюць восенню.
Сцёблы стромкія, апранутыя густымі, адтапыранымі, мяккімі валасінкамі.
Лісточкі пакрывала стромкія, падзеленыя на вузкалінейныя долі, моцна валасістыя. Кветканосы прамыя; кветкі стромкія, спачатку шыроказваночкавыя, пазней зоркава раскрытыя; калякветнік просты, шасцілісточкавы, з лісточкамі 3-4 см даўжынёй, вузка яйкападобна-завостранымі, простымі, сіне-фіялетавымі, звонку валасістымі; тычынкі шматлікія, у шмат разоў карацей лісточкаў калякветніка, жоўтыя, з іх вонкавыя ператвораныя ў стамінодзіі (нектарнікі); песцікаў шмат, з доўгім пухнатым слупком 3-5 см даўжынёй. Цвіце ў красавіку — маі. Формула кветкі: .
Плодзікі даўгаватыя, як і слупкі моцна валасістыя.
Арэал
Паўночная Еўропа: Фінляндыя (поўдзень), Швецыя (усход); Цэнтральная Еўропа: Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія; Паўднёвая Еўропа: Румынія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Казахстан, Заходняя Сібір, Усходняя Сібір (поўдзень), Далёкі Усход; Азія: Кітай, Манголія; Паўночная Амерыка: Канада (захад Паўночна-Заходняй Тэрыторыі, Юкан, захад Антарыа, Альберта, Брытанская Калумбія, Манітоба, Саскачэван), ЗША (поўнач Ілінойса, Аёва, Мінесота, Небраска , Паўночная Дакота, Паўднёвая Дакота, Вісконсін, Каларада, Айдаха, Мантана, Вашынгтон, Ваёмінг, Нью-Мехіка, Тэхас, поўнач ЮтыПаводле дадзеных GRIN. Гл. раздзел «Спасылкі».
Расце на дзярнова-падзолістай глебе ў хваёвых, хваёва-дубовых, хваёва-бярозавых лясах верасовага, бруснічнага, арляковага, імшыстага і травянога тыпаў, на верасовых пустках, баравінных схілах і ў хмызняках.
На Палессі і ў лесастэпе Украіны сустракаецца ў хваёвых і мяшаных лясах.
Хімічны склад У свежай траве змяшчаецца протаанеманін, у сухой — біцыклічны лактан (анеманін), сапаніны.
Прымяненне Вельмі дэкаратыўная расліна як пры цвіценні, так і ў пладах. Культывуецца ў кветніках (разам з іншымі відамі прастрэлу). Расліна мае лекавыя і фарбавальныя ўласцівасці.
Прэпараты расліны ўжываюць як заспакаяльны і снатворны сродак.
У народнай медыцыне сон-трава ўжываецца ад многіх хвароб. Водны экстракт травы прастрэлу аказвае моцнае бактэрыцыднае і фунгіцыднае дзеянне і выкарыстоўваецца вонкава для найхуткага гаення ран і пры грыбковых захворваннях скуры. Адвар травы п’юць у малых дозах пры кашлю і жаночых захворваннях. Настойка травы на гарэлцы ўжываецца ў якасці расцірання пры рэўматызме. Свежую траву вараць у рускай печцы без вады і сокам, які выдзяляецца, лечаць апёкі.
Сінонімы
Anemone hirsutissima MacMill. Anemone intermedia G.Don Anemone longipetala Schleich. ex Steud. Anemone ludoviciana Nutt. Anemone nuttalliana DC. Anemone nuttallii Nutt. Anemone patens var. hirsutissima (Britton) Hitchc. Anemone patens var. nuttalliana (DC.) A.Gray Anemone patens var. rosea Cockerell Anemone patens f. stevensonis B.Boivin Anemone patens var. wolfgangiana (Besser) Koch Anemone pulsatilla var. patens (L.) Finet & Gagnep. Anemone wolfgangiana Besser Pulsatilla bauhinii Tausch ex Pritz. Pulsatilla kioviensis Wissjul. Pulsatilla nuttalliana (DC.) Spreng. Pulsatilla patens (L.) Mill. Pulsatilla patens f. albiflora X.F.Zhao ex Y.Z.Zhao Pulsatilla patens subsp. hirsutissima Zämelis Pulsatilla patens var. kioviensis (Wissjul.) Tzvelev Pulsatilla patens var. wolfgangiana (Besser) Trautv. & C.A.Mey. Pulsatilla pseudopatens Schur Pulsatilla teklae Zämelis Pulsatilla wolfgangiana (Besser) Rupr.
Ахова
Занесены ў Чырвоныя кнігі БеларусіВ Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений , Казахстана, Латвіі, Літвы, , Эстоніі, вялікага ліку суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, шэрагу абласцей Украіны Червона книга Донецької області: Рослинний світ .
Ва Украіне ахоўваюць у «», Нацыянальных прыродных парках «», «», «», «Днястроўскі каньён», шматлікіх заказніках і помніках прыроды.
Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, терасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г. д.).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
ПРОСТРЕЛ ШИРОКОЛИСТНЫЙ (СОН-ТРАВА)
В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений , On-line газета «Академия садовода»
Катэгорыя:Кураслеп Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Травы