Сяргей Іванавіч Спасакуко́цкі (;  — ) — рускі і савецкі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў страўнікава-кішэчнай хірургіі. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1942), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Кастрама. З 1879 года вучыўся ў Яраслаўскай мужчынскай гімназііСергей Иванович Спасокукоцкий // Городская клиническая больница имени С. И. Спасокукоцкого Департамента здравоохранения города Москвы . У 1888 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1893 годзе. Працавў у якасці пазаштатнага ардынатара ў хірургічную клініку прафесара Л. Л Леўшына. У 1898—1909 гадах загадваў хірургічным аддзяленнем губернскай земскай бальніцы ў Смаленску, у 1909—1911 гадах — хірургічным аддзяленнем Саратаўскай бальніцы. У 1911 годзе савет прафесараў абраў С. І. Спасакукоцкага прафесарам кафедры тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі і з 1913 года ён быў прызначаны кіраўніком хірургічнай клінікі Саратаўскага універсітэта. Улетку 1915 года ў якасці хірурга-кансультанта знаходзіўся на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны. З 1926 года С. І. Спасакукоцкі ў Маскве на пасадзе загадчыка кафедры факультэцкай хірургічнай клінікі 2-га Маскоўскага медыцынскага універсітэта. Адначасова з 1927 года загадчык хірургічнага сектара Інстытута пералівання крыві і галоўны хірург бальніцы лячэбна-санітарнага ўпраўлення Крамля.

Памёр С. І. Спасакукоцкі 17 лістапада 1943 года і быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць С. І. Спасакукоцкаму належаць каля 143 навуковыя працы, у тым ліку 3 манаграфіі, па пытаннях касцяной пластыкі, хірургіі органаў грудной і брушной поласцей, уралогіі, нейрахіругіі, пералівання крыві, асептыкі. Прапанаваў метады лячэння хворых з траўматычным і аперацыйным шокам, ўвядзенне ў тонкую кішку пажыўнай сумесі праз зонд для прафілактыкі аперацыйнага шоку пры раку і язвавай хваробе страўніка. Першым распрацаваў глухое шво пры агнястрэльных ранах чэрапа і раненнях брушной поласці з пашкоджаннем унутраных органаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацоўваліся праблемы кансервавання крыві, яе транспарціроўкі, выкарыстання трупнай і ўтыльнай крыві. Абгрунтаваў і ўвёў прынцып ваеннай хірургіі: «у франтавых медсанбатах — толькі кроў першай групы, сумяшчальнай з чатырма іншымі». У 1913 годзе першым стаў выкарыстоўваць тлушчавыя тампоны для барацьбы з крывацёкам пры аперацыях на мозгу.

С. І. Спасакукоцкім створана школа савецкіх хірургаў, сярод якіх А. М. Бакулеў, Я. Л. Бярозаў, А. У. Гуляеў, В. І. Казанскі, Б. Э. Лінберг і інш.

Двойчы абіраўся дэпутатам Маскоўскага гарадскога савета, быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, рэдактарам часопіса «Новый хирургический архив», членам рэдкалегіі шэрагу часопісаў.

Узнагароды і званні С. І. Спасакукоцкі ўзнагароджаны шэрагам айчынных і замежных узнагарод. Сярод іх: ордэн Святой Ганны III ступені, ордэн Святога Станіслава III ступені, ордэн Святога Станіслава II ступені, ордэн Леніна (1939), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943), ордэн Меджыдые III ступені (Турцыя).

Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені 1942 года за за распрацоўку метадаў радыкальных хірургічных аперацый пры лёгачных захворваннях, укараненне гэтых метадаў у лячэбную практыку і за працу «Актиномикоз лёгких». У 1934 годзе С. І. Спасакукоцкаму прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі РСФСР.

Памяць

У гонар С. І. Спасакукоцкага названы вуліца ў Кастраме, факультэцкая хірургічная клініка Расійскага нацыянальнага даследчага медыцынскага ўніверсітэта імя М. І. Пірагова (былы 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут), Гарадской клінічнай бальніцы № 50 Дэпартамента аховы здароўя горада Масквы. Устаноўлена мемарыяльная дошка на будынку Смаленскай гарадской клінічнай бальніцы. Існавала прэмія Акадэміі медыцынскіх навук СССР імя С. І. Спасакукоцкага.

Літаратура

Спасылкі Сергей Иванович Спасокукоцкий // Городская клиническая больница имени С. И. Спасокукоцкого Департамента здравоохранения города Москвы СПАСОКУКОЦКИЙ Сергей Иванович // Большая Медицинская Энциклопедия / Под редакцией Петровского Б. В., 3-е издание. — Т. 27. Храмцова В. Е. 150 лет со дня рождения Спасокукоцкого Сергея Ивановича — великого хирурга и учёного / В. Е. Храмцова, И. А. Меньщикова // Вестник оперативной хирургии и топографической анатомии. — 2020. — Т. 1, № 1 (1) — С. 20—23.

Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Памерлі ад раку печані