Аляксей Леанідавіч Андрэеў (,  — ) — расійскі і беларускі артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст Расіі (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963).

Біяграфія У 1939 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча.

У 1939—1959 гадах — саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава (з 1943 года выступаў і як балетмайстар-пастаноўшчык).

У 1960—1964 і 1971—1973 гадах — галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1978—1983 гадах — галоўны балетмайстар Чувашскага музычнага тэатра.

Памёр у 2004 годзе. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскіх могілках.

Творчасць Паставіў першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), знайшоў для іх выразную харэаграфічную форму.

Іншыя пастаноўкі на беларускай сцэне: «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «» на музыку М. Равеля (1963, разам з Н. Стукалкінай), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1977), «» А. Глазунова (1972, разам з Н. Стукалкінай).

Літаратура