Гогалеўскі сад (або Гогалеўскі сквер, Гогалеўскі парк) — сквер у Гомелі пачатку ХХ ст. Закладзены не пазней за 1909 г. на невялікім пляцы між вуліцай Мільённай (сёння — Білецкага) і Саборным спускам каля будынка гарадской думы і гарадской управыЖудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 12.Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков..
Стаў вынікам добраўпарадкавання цэнтральнай часткі Гомеля ў прэстыжным раёне «Свісток». Разбіты на голай пустцы, дзе ў вільготнае надвор’е панавала гразь. Сваёй асаблівасцю меў пэўны «шахматны парадак» арганізацыі прасторы. Станам на 1911 г. краязнаўцамі адзначалася перавага ў садзе хвойных дрэў, хаця па тагачасных здымках гэтая перавага перад ліставымі дрэвамі невідавочная. Быў абнесены ўзорыстай металічнай агароджай. На яго плошчы знаходзіўся фантан з лаўкамі вакол яго. Характарызаваўся як «цудоўны гарадскі садок у памяць паэта (sic!) М. В. Гогаля», бюст якому ўрачаста адкрылі 23 красавіка (6 мая) 1912 г.С—ъ. Открытие памятника Гоголю // Полесье. — 1912. — 19 апреля. — С. 2.Д—ъ. Открытие памятника Н. В. Гоголю // Полесье. — 1912. — 24 апреля. — С. 2.
Пасля падзей Стракапытаўскага паўстання 1919 г. у садзе былі пахаваны забітыя паўстанцамі гомельскія камунары, што прадвызначыла далейшы мемарыяльны статус мясціны і наданне новай назвы — сквер 25-га сакавікаГомель и городские поселения Гомельщины: предварительные итоги переписи 1926 года и некоторые данные текущих учетов и обследований / БССР, Гомельское окружное статистическое бюро. — Речица : Тип. Комтреста, 1927. — С. 38.Кашталян, С. Стракапытаўскае паўстаньне // Чырвоная Беларусь. — 1930. — №7. — С. 14.. З канца 1940-х гг. прастора былога Гогалеўскага сада была перафарматавана пад сквер імя Ф. Э. ДзяржынскагаГомель: Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 414..
Галерэя
Катэгорыя:Паркі Гомеля Катэгорыя:XX стагоддзе ў Гомелі