Іржы Горак (; , г. Бенешаў, Чэхія — ) — чэшскі літаратуразнавец, фалькларыст, славіст. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1956).

Біяграфія Скончыў у 1908 годзе Пражскі ўніверсітэт. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў спачатку ў агульнаадукацыйнай школе, потым у вышэйшай гімназіі ў Празе. Паміж 1922—1926 гады працаваў дацэнтам на філалагічным факультэце універсітэта Масарыка ў Брно, адкуль перайшоў на вакантную пасаду ў Карлавым універсітэце, дзе атрымаў званне прафесара (1927—1953). Вучань і паслядоўнік даследчыка-фалькларыста І. Поліўкі.

Навуковая дзейнасць І. Горака была перапынена у сувязі з закрыццём універсітэтаў у час нямецкай акупацыі (у перыяд з 1944 па 1945 год ён быў зняволены ў пражскай турме). Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945—1948 гадах быў паслом Чэхаславакіі ў СССР.

Пасля вяртання з Масквы ён зноў прысвяціў сябе навуковай і выкладчыцкай дзейнасці ў Карлавым універсітэце. У 1952 годзе ён стаў главой аддзялення народнай песні Чэхаславацкай акадэміі навук. Пасля зліцця гэтага аддзялення з этнаграфічным аддзелам у 1954 годзе, І. Горак займаў пасаду кіраўніка фальклорнага аддзела зноў створанага Інстытута этнаграфіі і фальклору, а з 1956 па 1963 гады быў старшынёй інстытута. У 1971 годзе выйшаў на пенсію.

Навуковая дзейнасць Складальнік і адзін з перакладчыкаў на чэшскую мову зборнік «Беларускія народныя казкі і апавяданні» (1957), ва ўступным навуковым артыкуле да якога раскрыў сувязь беларускага фальклору з гісторыяй, геаграфіяй і прыроднымі асаблівасцямі тэрыторыі, традыцыйнай культурай беларусаў у параўнанні з суседнімі народамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры чэхаславацкага ордэна Працы Катэгорыя:Фалькларысты Чэхіі Катэгорыя:Этнографы Чэхіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Паслы Чэхаславакіі ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бенешаве