1-я паветраная армія — аператыўнае фарміраванне (аб’яднанне, паветраная армія) авіяцыі РСЧА Узброеных Сіл СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Сфарміравана 10 мая 1942 года загадам народнага камісара абароны СССР № 0081 ад 5 мая 1942 года на аснове ВПС Заходняга фронтуЗападный фронт. 1 ВА 1-я воздушная армия. Allaces.ru.

10 студзеня 1949 года пераназвана ў 26-ю паветраную армію.Краткая историческая справка

Гісторыя найменняў Найменне фармавання, у розны перыяд часу: ВПС Мінскай ваеннай акругі (28.11.1918 г.); ВПС Заходняй ваеннай акругі (14.12.1918 г.); ВПС Беларускай ваеннай акругі (02.10.1926 г.); ВПС Беларускай асобай ваеннай акругі (26.07.1936 г.); ВПС Беларускага фронту (01.09.1939 г.); ВПС Беларускай асобай ваеннай акругі (14.11.1939 г.); ВПС Заходняй асобай ваеннай акругі (11.07.1940 г.); ВПС Заходняга фронту (22.06.1941 г.); 1-я паветраная армія (05.05.1942 г.); 26-я паветраная армія (20.02.1949 г.); 26-я паветраная Чырванасцяжная армія (22.02.1968 г.); ВПС Беларускай ваеннай акругі (04.1980 г.)Директива Генерального штаба ВС СССР от 5 февраля 1980 года № 314/1/00170Директива штаба БВО от 12 февраля 1980 года № 03/0143; 26-я паветраная Чырванасцяжная армія (05.1988 г.). Ваенна-паветраныя сілы Рэспублікі Беларусь (15.06.1992 г.); Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь (2001 г.).

Баявы шлях У 1942 годзе паветраная армія падтрымлівала наступленне войскаў Заходняга фронту на юхноўскім, гжацкім і ржэўскім кірунках. Удзельнічала ў Ржэўска-Сычэўскай, Ржэўска-Вяземскай, Арлоўскай, Смаленскай, Аршанскай, Віцебскай, Беларускай, Мемельскай аперацыях, а таксама ў паветранай аперацыі па знішчэнні нямецкай авіяцыі на аэрадромах у маі 1943 года.

Усяго за гады вайны лётчыкамі 1 ПА здзейснена звыш 290 000 самалёта-вылетаў. За баявыя заслугі 5 яе злучэнняў і часцей атрымалі ганаровае званне і ператвораны ў гвардзейскія, 50 прысвоены ганаровыя найменні, 44 узнагароджаны ордэнамі; больш за 17 тысяч яе воінаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 145 лётчыкам і штурманам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а 17 чалавек удастоены гэтага звання двойчы.

У складзе З моманту стварэння паветраная армія ўваходзіла ў склад: Заходняга фронту; 3-га Беларускага фронту — з 24 красавіка 1944 года да канца вайны.

Камандны склад Камандуючыя арміяй 5 мая 1942 года — генерал-лейтэнант авіяцыі Ц. Ф. Куцевалаў 18 чэрвеня 1942 года — генерал-лейтэнант авіяцыі, генерал-палкоўнік авіяцыі (з 17 сакавіка 1943) С. А. Худзякоў 27 мая 1943 года — генерал-лейтэнант авіяцыі М. М. Громаў 3 ліпеня 1944 года — генерал-палкоўнік авіяцыі Ц. Ц. ХрукінКомандующие воздушными армиями ВВС РККА в период 1942—1945 гг.

Начальнікі штаба 5 мая 1942 года — 9 жніўня 1944 года — палкоўнік, генерал-маёр авіяцыі (з сакавіка 1943) А. С. Пронін 12 лютага 1945 года — генерал-маёр авіяцыі І. М. Бялоў снежань 1950 года — снежань 1953 года — генерал-маёр авіяцыі А. С. Дземяшкевіч

Намеснікі камандуючага арміяй 5 мая 1942 года — 11 мая 1942 года — палкоўнік Іван Кліменцьевіч СамохінКоллектив авторов. Великая Отечественная: Комдивы. Военный биографический словарь / В. П. Горемыкин. — М.: Кучково поле, 2014. — Т. 2. — С. 795-797. — 1000 экз. — ISBN 978-5-9950-0341-0. 12 мая 1942 года — 7 жніўня 1942 года — палкоўнік Леанід Рыгоравіч Кулдзін, загінуў у паветраным баіКоллектив авторов. Великая Отечественная: Комдивы. Военный биографический словарь / В. П. Горемыкин. — М.: Кучково поле, 2014. — Т. 2. — С. 633—635. — 1000 экз. — ISBN 978-5-9950-0341-0. Ваенныя камісары, зампаліты 5 мая 1942 года — брыгадны камісар, палкоўнік (з 20 снежня 1942), генерал-маёр авіяцыі (з 9 красавіка 1943) І. Р. Літвіненка З 9 кастрычніка 1942 года пасада называецца намеснік камандуючага па палітчастцы. 23 сакавіка 1945 года — генерал-маёр авіяцыі І. Ц. ЧарнышоўРуководящий состав ВВС Советской Армии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг.

Склад Першапачаткова ў склад арміі згодна з загадам НКА СССРПриказ НКО СССР № 0081 от 05.05.1942 г. (Народный комиссар обороны СССР И. СТАЛИН ф. 4, оп. 11, д. 67, л. 244—246. Подлинник). увайшло ўпраўленне, 4 авіядывізіі і іншыя часці: 201-я знішчальная авіяцыйная дывізія; 202-я знішчальная авіяцыйная дывізія; 203-я змешаная авіяцыйная дывізія; 204-я змешаная авіяцыйная дывізія; 3-і асобны вучэбна-трэніровачны авіяцыйны полк (перыяд баявых дзеянняў з 30.10.1942 па 20.01.1943. Перафармаваны ў 1-ю вучэбна-трэніровачную авіяцыйную брыгаду, перыяд баявых дзеянняў з 20.01.1943 па 15.09.1944 гг.); 1-я разведвальная авіяцыйная эскадрылля (у складзе двух звёнаў (усяго 6 самалётаў)); Асобная авіяцыйная эскадрылля сувязі (10 самалётаў У-2); 901-ы лёгкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк (20 самалётаў у-2); і іншыя фарміравання. Загадам НКА СССР № 00101 ад 23 мая 1942 года склад 1 ПА зменены, колькасць дывізій склала 13Приказы НКО за 1942 год с грифом «Совершенно секретно».

Пасля вайны Пасля вайны дыслакавалася ў Беларускай ваеннай акрузеСайт Министерства обороны Белоруссии. .

У лютым 1949 года 1-я паветраная армія перайменавана ў 26-ю паветраную армію (дырэктыва начальніка ГШ ВС СССР № ОРГ 120026 ад 10 студзеня 1949 года).

У красавіку 1980 года 26-я паветраная армія перафармавана ў ВПС Беларускай ваеннай акругі (дырэктыва начальніка ГШ УС СССР ад 1980 года № 314/1/00170).

У маі 1988 года ВПС Беларускай ваеннай акругі перафармаваныя назад у 26-ю паветраную армію (загад міністра абароны СССР ад 1988 года № 0018).

Камандуючыя 1 (26) ПА пасля вайны У пасляваенны перыяд арміяй (у 1980-1988 гадах — ВПС Беларускай ваеннай акругі) камандаваліФеськов В. И. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской (часть 2: Военно-воздушные силы, Войска ПВО, Ракетные войска стратегического назначения). / Под науч. ред. В. И. Голикова. — Новосибирск: Академиздат, 2020. — 648 с. — ISBN 978-5-6043239-9-1. — С.275.: ліпень 1946 — люты 1947 — маршал авіяцыі Варажэйкін Р. А. люты 1947 — снежань 1948 г. — генерал-палкоўнік авіяцыі Рудэнка С. І. красавік 1949 — кастрычнік 1950 — генерал-палкоўнік авіяцыі Туркель І. Л. кастрычнік 1950 — жнівень 1951 — генерал-лейтэнант авіяцыі Ізотаў У. І. (ч. в. а.) жнівень 1951 — чэрвень 1953 — генерал-лейтэнант авіяцыі Рубанаў С. У. чэрвень 1953 — красавік 1955 — генерал-палкоўнік авіяцыі Судзец У. А. красавік 1955 — май 1956 — генерал-палкоўнік авіяцыі Красоўскі С. А. май 1956 — май 1958 — генерал-лейтэнант авіяцыі Сенатараў А. С. май 1958 — студзень 1964 — генерал-маёр авіяцыі, з 5.08.1958 генерал-лейтэнант авіяцыі Рыкачоў Ю. Б. студзень 1964 — люты 1972 — генерал-лейтэнант авіяцыі, з 19.02.1968 генерал-палкоўнік авіяцыі Жукоўскі С. Я. люты 1972 — снежань 1976 — генерал-маёр авіяцыі, з 23.02.1972 генерал-лейтэнант авіяцыі Бяда Л. І. сакавік 1977 — чэрвень 1982 — генерал-маёр авіяцыі, з 27.10.1977 генерал-лейтэнант авіяцыі Закрэўскі А. М. чэрвень 1982 — снежань 1984-генерал-маёр авіяцыі, з 16.12.1982 генерал-лейтэнант авіяцыі Буланкін В. С. снежні 1984 — май 1988 — генерал-маёр авіяцыі, з 30.04.1988 генерал-лейтэнант авіяцыі Малюкаў А. І. май 1988 — чэрвень 1992 — генерал-маёр авіяцыі, з 30.10.1989 генерал-лейтэнант авіяцыі Сядоў С. В.

Зноскі

Літаратура Кожевников М. Н. Командование и штаб ВВС Советской Армии в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.. — Москва: Наука, 1977. — 288 с. — 70 000 экз. Кояндер Е. В. Я — «Рубин», приказываю.... — М.: Воениздат, 1978. — 277 с. — 65 000 экз. — мемуары заместителя начальника войск связи 1-й воздушной армии. Королев В. О. Гвардейцы первой штурмовой. — М.: Воениздат, 1980. Бойков П. М. На главных направлениях. — М.: Воениздат, 1984. М. Л. Дударенко, Ю. Г. Перечнев, В. Т. Елисеев и др. Освобождение городов: Справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны 1941–1945 / под общ. ред. генерала армии С. П. Иванова. — Институт военной истории МО СССР. Центральный архив МО СССР. — М.: Воениздат, 1985. — 598 с. — (Справочник). — 50 000 экз. Зимин Г. В. Истребители. — М.: Воениздат, 1988. Памятная книжка ветерана 224-й штурмовой авиационной Жмеринской Краснознамённой дивизии. — Днепропетровск, 1989. Перов В. И., Растренин О. В. Штурмовая авиация Красной Армии. — М.: Издатель А. С. Акчурин, 2003. — Том 1. Суровая школа. Коллектив авторов. Перечень № 2 управлений общевойсковых, танковых, воздушных и саперных армий, армий ПВО, военных округов и органов управления флотилий, входивших в состав Действующей армии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг / А.Грылёв. — Министерство обороны СССР. Военно-научное управление Генерального Штаба. — Москва: Воениздат, 1973. — Т. Директива Генерального штаба 1970 г. № Д-043. — 39 с. Дьяков Д. А. Совершенствование организационной структуры 1-й (26-й) воздушной армии белорусского военного округа (1945—1962 гг.) // Военно-исторический журнал. — 2010. — № 11. — С.16-19.

Спасылкі Герои Второй Мировой Боевой состав ВВС Авиаторы Второй мировой войны ОАО «558-й Авиационный ремонтный завод». Из истории 38-й подвижной авиаремонтной железнодорожной мастерской Перечень № 32 «Ремонтно-эвакуационных и трофейных частей и учреждений со сроками вхождения их в состав действующей армии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. Раздел 9. Ремонтные мастерские.» Сайт Министерства обороны Белоруссии Катэгорыя:ВПС СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны